2011-06-07 12:35:20

Англія: моладзь у пошуку свайго паклікання


RealAudioMP3 17-19 чэрвеня ў духоўнай семінарыі архідыяцэзіі Бірмінгем у Вялікабрытаніі пройдзе сустрэча прысвечаная пакліканням да святарскага і манаскага жыцця. Форум прысвечаны распазнанню паклікання маладымі людзьмі, якія павінны мець магчымасць запытаць сябе аб місіі ў жыцці і не спалохацца, атрымлтваючы ад Бога запрашэнне да святарскага ці манаскага служэння. Арганізатары запрасілі на сустрэчу ўсіх маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў, якія сур’ёзна думаюць аб святарскім пакліканні.

Сярод удзельнікаў форума Крыстофер Джэмісон, адказны за пакліканні ў біскупскай канферэнцыі Англіі і Уэльса. Арцыбіскуп Вестмінстэрскі кардынал Вінцэнт Ніколс гаворычы пра сустрэчу, звярнуўся з заклікам да маладых людзей: “Пакліканне і радасць ідуць рука аб руку. Моладзь, слухай, будзь уважлівай і мужнай у зразуменні таго, што Бог хоча ад цябе, бо гэта шлях да сапраўднага супакою і шчасця”.







All the contents on this site are copyrighted ©.