2011-06-06 11:36:56

Ірландыя: завяршыўся першы этап Апостальскай візітацыі


RealAudioMP3 У Ірландыі завяршыўся першы этап Апостальскага візітацыі абвешчанай Святым Айцом у Пастырскім лісце да католікаў гэтай краіны, з мэтай “дапамагчы мясцоваму Касцёлу на шляху яго аднаўлення”.

Як адзначаецца ў справаздачы апублікаванай Заляй Друку Апостальскай Сталіцы, візітатары накіраваліся ў Ірландыю з канкрэтнымі заданнямі. Па-першае даследваць якасць адносінаў паміж рознымі касцёльнымі кампанентамі, семінарыямі і манаскімі супольнасцямі і іх здольнасць рэалізаваць глыбокае духоўнае аднаўленне Касцёла ў гэтай краіне. Акрамя таго пасланнікі Святога Айца пазнаёміліся з эфектыўнасцю працэдураў, што прымяняліся да абвінавачаных у сэксуальным выкарыстанні непаўналетніх і дапамогі аказанай ахвярам.

Па выніках знаёмства з сітуацыяй у Ірландыі візітатары адзначаюць, што мелі магчымасць вельмі блізка пазнаёміцца з жыццём мясцовага Касцёла. Усе вынікі даследванняў, апытанняў і назіранняў былі перададзены ў розныя дэкастэрыі Апостальскай Сталіцы і плануецца, што на іх падстваве, на пачатку 2012 г. з’явіцца спецыяльны ліст Святога Айца.








All the contents on this site are copyrighted ©.