2011-06-06 14:53:03

Філіпіны: аднавілася дыскусія аб разводах


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл на Філіпінах пачаў кампанію супраць легалізацыі разводаў у краіне. “Быць грамадзянінам краіны ў якой развод з’яўляецца нелегальным, гэта гонар для кожнага філіпінца. - сказаў былы арцыбіскуп Лінгаен-Дагупанскі Оскар Круз, гаворачы ад імя ўсяго філіпінскага епісакапата ў інтэрв’ю агенству “Fides” - Любоў да сям’і з’яўляецца сэрцам культурнай ідэнтычнасці нашага народа і не можа быць разбурана разводам”. “Прапановы законаў аб рэпрадуктыўных тэхналогіях і разводах, з’яўляюцца наступствамі глабалізацыі”, - дадаў іерарх.

Тэма разводаў на Філіпінах ужо абмяркоўвалася ў сакавіку гэтага года, пасля даследвання праведзенага інстытутам “Social Weather Stations”, згодна з вынікамі якога 50 працэнтаў апытаных сужонскіх пар выказаліся ў падтрымку развода і толькі 33 працэнта супраць. Устрымаліся ад адказу на пытанне 17 працэнтаў рэспандэнтаў. Навіна аб легалізацыі разводаў на каталіцкім востраве Мальта, зноў вельмі ажывіла дыскусію ўнутры краіны і умацавала пазіцыі прыхільнікаў разводаў.

Сёння парламентская камісія па перагляду законаў, ужо мае напрацоўкі паправак да закона. Аўтары законапраэкта кажуць аб тым, што з 1988 г. была прадстаўлена вельмі вялікая колькасць запытаў з просьбай “ануліраваць сужэнства”. “У выніку прыняцця закона тысячы грамадзян будуць мець магчымасць карыстацца гэтым правам”, - кажуць ініцыятары паправак у філіпінскія законы.

Касцёл прытрымліваецца іншага погляду, на гэта пытанне. Кардынал Відал, былы арцыбіскуп Чэбу, адзначыў, што “у Канстытуцыі існуюць пункты, якія служаць абароне сужэнства і Сямейнага кодэкса, таму змены ў закон будуць некастытуцыйнымі”. Біскуп Бутуана Хуан дэ Дзіас Пуэблас, кажа, што “закон аб разводзе пагражае маральнасці ў грамадстве”, а арцыбіскуп Ліпы, Рамон Аргуэлес, заклікае філіпінцаў не наследваць прыклад “дэхрысціянізаваных” краін.








All the contents on this site are copyrighted ©.