2011-06-06 12:03:44

Лондан: святарскія пасвячэнні былых англіканскіх пастараў


RealAudioMP3 У Англіі, ў ардынарыяце Маці Божай Уолсінгемскай на 10 чэрвеня запланаваны святарскія пасвячэнні былых англіканскіх пастараў. Цырымонію, якая пройдзе ў Вэстмінстэрскім катэдральным касцёле ўзначаліць кіраўнік епіскапата Анлгліі і Уэльса арцыбіскуп Вінцэнт Нікалс.

У мінулую суботу 4 чэрвеня святарскія пасвячэнні прынялі сем былых англіканскіх пастараў з лонданскай архідыяцэзіі Соутварк. Раней святарскія пасвячэнні прымалі толькі англіканскія біскупы, у тым ліку і кіраўнік ардынарыяту Маці Божай Уолсінгемскай ксёндз прэлат Кэйт Н’ютан. У лютым 2012 г. прадстаўнікі ардынарыяту плануюць здзейсніць пілігрымку падзякі ў Рым.








All the contents on this site are copyrighted ©.