2011-06-06 15:32:51

Германія: католікі і лютэране разам змагаюца са СНІДам


RealAudioMP3 Каталіцкая дабрачынная ініцыятыва “Місэрэор” разам з лютэранскай арганізацый “Служэнне развіццю” ў супольнай заяве, апублікаванай 5 чэрвеня напярэдадні саміту ААН па праблемах СНІДу, які пройдзе 8 -10 чэрвеня, заклікаюць грамадскасць прыкласці большыя намаганні ў барацьбе з гэтай хваробай.

“Больш за 10 мільёнаў хворых СНІДам не атрымлівае неабходных лекаў”, - сказала Клаўдзія Варнінг, дырэктар лютэранскай арганізацыі “Служэнне развіццю”. “У 2009 годзе памерла больш за 1,8 мільёна хворых на СНІД, з-за таго, што даступныя сродкі былі неэфектыўнымі, а многія лекі з’яўляюцца вельмі дарагімі”, - адзначыў Мартын Сімон, дырэктар “Місэрэор”. Ён падкрэсліў, што “ВІЧ інфекцыя па-ранейшаму звязана з беднасцю і сацыяльнай маргіналізацыяй”.

Абодва прадстаўнікі нямецкіх арганізацый адзначылі, што з боку ўрадаў дзяржаў патрэбныя “ініцыятывы на палітычным і фінансавым узроўні”. Гэта, на іх думку, адзіны спосаб, каб эфектыўнай змагацца з распаўсюджваннем СНІДу ў свеце”. Клаўдзія Варнінг адзначыла, што ў будучыні “гэтыя дзьве нямецкія дабрачынныя арганізацыі будуць падтрымліваць Каталіцкі Касцёл і Лютэранскую Царкву ў змаганні саСНІДам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.