2011-06-06 12:49:50

Англія: Касцёл і Скотланд-Ярд разам змагаюцца з гандлем людзьмі


RealAudioMP3 Каталіцкі Касцёл у Англіі і Уэльсе пачаў праграму супрацоўніцтва з брытанскай паліцыяй, мэта якой заключаецца ў пошуку ахвяраў гандлю людзьмі і дапамозе ім выйсці з асяродкаў, дзе яны часта становяцца аб’ектамі сексуальнага выкарыстання. Дзейнасць супольнай працы святароў і стражаў парадку скіравана да людзей, якія прыбылі ў краіну, вельмі часта нелегальным чынам, і былі прымушаны да цяжкай хатняй працы ці заняцця прастытуцыяй.

На сайце Каталіцкага епісакапата Англіі інспектр Скотланд-Ярда Кэвін Хіланд адказвае на пытанні і тлумачыць вернікам ці тым, чые дзеці наведваюць каталіцкія школы, якім чынам яны могуць дапамагчы перамагчы тое, што часта называюць “гандлем рабамі”. “Калі бачыце кагосці, хто жыве ў доме побач, але з’яўляецца замежнікам і магчыма паходзіць з Паўднёвай Амерыцы, Азіі ці Усходняй Еўропы, і ў той жа час заўважаеце, што ён не паводзіць сябе свабодна, вельмі часта здараецца, што там нешта не нармальна”, - адзначае інспектар паліцыі. На сайце Каталіцкага Касцёла ў Англіі змешчана ўся неабходная інфармацыя, парады і нумары тэлефонаў, патэлефанаваўшы па якім можна распавесці аб заўважаных прыкметах злачынства.







All the contents on this site are copyrighted ©.