2011-06-05 15:02:55

Кардынал Кордэс: новая евангелізацыя патрабуе удзелу ўсіх ахрышчаных


RealAudioMP3 “Першы раз аб “новай евангелізацыі” благаслаўлёны Ян Павел ІІ казаў 9 чэрвеня 1979 г. у Новай Гуце”, расказаў у інтэрв’ю ватыканскаму выданню “L’Osservatore Romano” кардынал Пол Юзэф Кордэс, былы кіраўнік Папскай рады “Cor Unum”.

Іерарх нагадаў словы благаслаўлёнага Папы сказаныя падчас набажэнства ў Новай Гуце, польскім горадзе, які тагачасныя камуністычныя ўлады планавалі пабудаваць без адзінага касцёла: “Ад крыжа ў Новай Гуце пачалася новая евангелізацыя: евангелізацыя трэццяга тысячагоддзя”. Святы Айцец падкрэсліваў, што “ад самага пачатку яна прадбачыла удзел усіх ахрышчаных праз сталае сведчанне збаўленчай справы Хрыста”.

Кардынал Кордэс заўважыў, што “трэба адзначыць важную ролю святароў, без якіх Касцёл не можа існаваць”. “Скандалы звязаныя са злоўжываннямі некаторых святароў парушылі вобраз святара ў вачах шматлікіх пабожных католікаў і выклікалі памяньшэнне павагі і любові да іх”, адзначыў іерарх.

Гаворачы аб ролі свецкіх, кардынал Кордэс сказаў што паняцце “новай евангелізацыі” і яго значэнне бярэ свой пачатак з асабістага вопыта Яна Паўла ІІ і прабуджала ў ім давер у місійную сілу ўсяго Божага народа”.







All the contents on this site are copyrighted ©.