2011-06-04 11:11:57

“Octava Dies”. Падтрымаць Паўднёвы Судан


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies” заклікае да падтрымцы Паўднёвага Судана, маладой дзяржавы, якая ўзнікла ў сэрцы Афрыкі пасля рэферэндума, што прайшоў у гэтай краіне 9 студзеня 2011.

“Пасля таго, як большасць жыхароў Паўднёвага Судана прагаласавала за незалежнасць, 9 ліпеня павінна нарадзіцца 54-я дзяржава ў Афрыцы. - кажа кс. Ламбардзі - Краіна будзе мець іншыя межы, у параўнанні з тымі, што засталіся ёй ў спадчыну пасля эпохі каланіялізма; народ поўдня Судана адраджаецца пасля 20 гадоў крывавай грамадзянскай вайны, каб вызваліцца ад дамінавання арабскай і ісламскай поўначы”. “Гэты народ вельмі доўга чакаў свабоды і міру. - адзначае кс. Ламбардзі - Ён бачыць у абвяшчэнні незалежнасці, аб якой праз месяц будзе афіцыйна аб'яўлена ў горадзе Джуба, вялікую радасць і надзею. Зразумела, што ўвесь афрыканскаі кантынент з увагай назірае за гэтымі важнымі і значнымі падзеямі: ці здолее Паўднёвы Судан стаць на шлях новай афрыканскай дэмакратыі?”,- заўважае кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы.

“Зараз вырашаецца вельмі шмат. Мы не можам застацца абыякавымі адносна
пагрозы ўвядзення шарыята на поўначы Судана; да ўзброенных нападаў у рэгіёне Абэі, да правакацыі ўзнікнення новай вайны. - кажа кс. Ламбардзі - Мы не можам заставацца абыякавымі адносна пакутаў шматлікіх перасяленцаў, якія перамясціліся з поўначы на поўдзень, ці тых, якія ўцяклі з Абэі з прычыны голаду, хваробаў, і дажджоў, што надыходзяць”.

Дырэктар Ватыканскага радыё дадае: “Калі мы яшчэ падумаем аб выкліке аб'яднання народу ў новай дзяржаве, з яго шматлікімі плямёнамі, эканамічнай і культурнай беднасцю, з неабходнасцю фарміравання кіраўніцтва краіны, тады мы зразумеем чаму біскупы гэтай краіны заклікаюць да неадкладнай міжнароднай салідарнасці”. “Нагода для надзеі існуе, але яна слабая, і павінна быць падтрымана ўсімі, калі мы хочам убачыць узыход святла справялівасці і міру ў сэрцы Афрыкі”,- падсумоўвае свае думкі кс. Фэдэрыка Ламбардзі ў сваёй штотыднёвай рубрыцы “Octava Dies”.








All the contents on this site are copyrighted ©.