2011-06-04 13:23:33

Бэнэдыкт ХVI у Харватыі: няхай ваша духоўная спадычына ўзбагачае Еўропу (поўны тэкст)


RealAudioMP3 4 чэрвеня Бэнэдыкт XVI распачаў свой пастрыскі візіт у Харватыю. Каля 11.00 самалёт Пантыфіка прызямліўся ў заграбскім аэрапорце “Плесо”, дзе Святога Айца сустракала дэлегацыя палітычных і рэлігійных лідэраў краіны ва главе з Прэзідэнтам Харватыі Іва Ёсіпавічам. Пасля цэрымоніі прывітання Папа звярнуўся да прысутных з прамовай у якой падкрэсліў важнасць захавання культурнай і духоўнай ідэнтычнасці харвацкага народа, што з'яўляецца неад'емнай часткай духоўнай спадчыны Еўропы. Прапануем вашай увазе поўны тэкст прывітальнай прамовы Бэнэдыкта XVI.

Паважаны спадар Прэзідэнт,
Шаноўныя браты ў біскупстве,
Паважаныя прадстаўнікі ўлады,
Дарагія браты і сёстры!

З вялікай радасцю я прыбыў да вас як пілігрым у імя Езуса Хрыста. Горача вітаю любімую харвацкую зямлю і як Наступнік Апостала Пятра абдымаю ўсіх яе жыхароў. У прыватнасці вітаю каталіцкую супольнасць краіны: біскупаў, святароў, законнікаў і законніц, свецкіх вернікаў, асабліва сям’і гэтай зямлі, якая стала плённай дзякуючы абвяшчэнню Евангелля, надзеі жыцця і збаўлення кожнага чалавека. Выказваю маё поўнае пашаны прывітанне Вам, спадар Прэзідэнт Рэспублікі і іншым прадстаўнікам свецкіх і ваенных уладам тут прысутным. Дзякую Вам, спадар Прэзідэнт за ветлівыя словы ў мой адрас і жадаю поспехаў у працы, а для ўсёй нацыі міру і дабрабыту.

Жадаю ўзгадаць тры душпастырскія візіты, якія зрабіў у Харватыю мой любы парядэнік, благаслаўлёны папа Ян Павел ІІ і падзякаваць Богу за доўгую гістарычную вернасць, што лучыць вашу краіну з Апостальскай Сталіцай. Гэта лучнасць, на працягу больш за 13 стагоддзяў была асабліва моцнай , а ў складаных абставінах, часам цяжкіх і балючых, падвяргалася выпрабаванню і ўмацаванню. Гэтая гісторыя з’яўляецца красамоўным сведчаннем любові вашага народу да Евангелля і Касцёла. Ад самага пачатку сваёй гісторыі ваш народ належыць да Еўропы і на працягу стагоддзяў спрыяе яе духоўным і маральным каштоўнасцям, якія на працягу стагоддзяў вызначалі яе штодзённае жыццё, асабістую і нацыянальную ідэнтычнасць яе дзяцей. Выклікі звязаныя з сучаснай культурай, якая адрозніваецца сацыяльнай разнароднасцю, слабой стабільнасцю і індывідуалізмам, што спрыяе бачанню жыцця без абавязкаў і пастаяннага пошуку “асабістай прасторы”, патрабуюць пераканаўчага сведчання і дынамізму з мэтай падтрымкі асноўных маральных каштоўнасцяў, якія ляжаць ў аснове сацыяльнага жыцця і ідэнтычнасці Еўропы. 20 гадоў пасля абвяшчэння незалежнасці і напярэдадні інтэграцыі Харватыі ў Еўрапейскі Саюз, мінулая і цяперашняя гісторыя вашай краіны, можа быць нагодай да роздумаў для іншых народаў кантынента. Яна можа дапамагчы кожнаму з іх і ўсёй супольнасці ў захаванні і адраджэнні агульнай бясцэннай спадчыны чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцяў. Я спадзяюся, што ваш любімы народ, моцны сваёй багатай традыцыяй, зможа прычыніцца да таго, каб Еўрапейскі Саюз поўнасцю ацэніў сваё духоўнае і культурнае багацце

Дарагія браты і сёстры, я прыбыў да вас, з дэвізам “Разам у Хрысце”, каб святкаваць Першы Нацыянальны Дзень Каталіцкіх Сем’яў Харватыі. Хай гэтае важнае мепраемства стане нагодай, каб зноў прапанаваць вартасці сямейнага і супольнага жыцця, ўмацавання адзінства, адраджэння надзеі і імкнення да адзінства з Богам, асновы братэрскага абмену і сацыяльнай салідарнасці.

Дзякую ўсім, хто спрыяў падрыхтоўцы і арганізацыі майго візіту. У абліччы выклікаў, перад якімі сёння стаіць Касцёл і грамадзянская супольнасць, упрошваю для гэтай зямлі, і ўсім хто тут жыве, заступніцтва і дапамогі благаслаўлёнага Алоіза Стэпаніца, любага і паважанага пастыра вашага народу. Няхай ён суправаджае маладыя пакаленні, каб яны жылі ў любові, дзеля якой наш Пан Езус Хрыстус аддаў сваё жыццё за ўсіх людзей. Няхай Святы Юзаф, клапатлівы Апякун Адкупіцеля і нябесны заступнік вашага народу, разам з Паннай Марыяй “Самай вернай заступніцай Харватыі”, выпрасіць вам сёння і заўсёды мір і збаўленне. Дзякуй.








All the contents on this site are copyrighted ©.