2011-06-04 16:06:55

Бэнэдыкт XVI адказаў на пытанні журналістаў


RealAudioMP3 4 чэрвеня, падчас пералёту з Рыма ў Загрэб, Бэнэдыкт XVI адказаў на пытанні журналістаў, якія суправаджалі Святога Айца. Пытанні тычыліся розных сфераў. Папа расказаў аб адносінах паміж Апостальскай Сталіцай і Харватыяй і сваіх асабістых успамінах аб гэтай краіне ў якой ён ужо быў некалькі разоў. “Хачу сказаць, што ў Харватыі я бачыў народную пабожнасць, вельмі падобную на тую, якая існуе ў маіх родных краях. - сказаў Папа - Я бачыў там вельмі моцнае братэрства ў веры, у жаданні служыць Богу, у хрысціянскім гуманізме”.

Святы Айцец выказаў упэўненасць, што большасць харватаў з вялікай радасцю чакаюць моманту ўступлення ў Еўрапейскі Саюз, “таму што гэты народ з’яўляецца па-сапраўднаму еўрапейскім”. Папа адзначыў, што Харватыя знаходзіцца ў сэрцы еўрапейскай культуры і гісторыі. Гаворачы аб існуючым скептыцызме адносна інтэграцыі ў Еўрасаюз, Святы Айцец заўважыў, што для Харватыі можа быць асаблівая місія, якая заключаецца ва ўмацаванні гістарычнасці культур і разнароднасці, што з’яўляецца супольным багаццем Еўропы. “Еўрапейская самасвядомасць з’яўляецца самасвядомасцю шматлікіх культур, якія аб’ядноўваюцца хрысціянскай верай і хрысціянскімі каштоўнасцямі”, сказаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.