2011-06-04 17:43:06

Бразілія: Касцёл супраць нелегальнай вырубкі Амазонскіх лясоў


RealAudioMP3 Касцёл у Бразіліі заклікае да спынення нелегальнай вырубкі дрэваў у лясах Амазоніі і да абароны людзей, якія супрацьстаяць гэтаму працэсу. Са спецыяльным зваротам выступіў кіраўнік Камісіі “Справялівасць і мір” бразільскага епіскапата біскуп Антонію Эрланг. Прычынай рэакцыі Касцёла стала забіццё чарговага абаронца нелегальнай вырубкі амазонскіх лясоў.

У пасланні каталіцкага іерарха ўзгадваецца сёлетняя “Кампанія братэрства”, арганізаваная па ініцыятыве Канферэнцыі Біскупаў Бразіліі з мэтай клопату аб стварэннях і гарантавання жыцця будучым пакаленням. Дакумент скіраваны да ўсіх грамадзян краіны, і заклікае да больш справядлівай і адказнай палітыкі ў адносінах да акружаючага асяродзя і жыцця сялян.








All the contents on this site are copyrighted ©.