2011-06-03 14:58:30

Святы Айцец сустрэўся з Махмудам Аббасам


RealAudioMP3 3 чэрвеня, папа Бэнэдыкт ХVI прыняў на аўдыенцыі Старшыню Палестынскай Нацыянальнай Адміністрацыі Махмуда Аббаса. Пасля сустрэчы са Святым Айцом палестынскага палітыка прыняў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ ў суправаджэнні арцыбіскупа Дамініка Мамбэрці, Сакратара па адносінах з дзяржавамі.

Падчас перамоў увага была засяроджана на цяжкай сітуацыі ў Святой Зямлі. У прыватнасці, была падкрэслена неабхонасць пошуку справядлівага і трывалага вырашэння ізраільска-палестынскага канфлікту, павагі да правоў чалавека, і, такім чынам, выкананне законных імкненняў палестынскага народа да незалежнай дзяржаўнасці. Прэс-служба Апостальскай Сталіцы паведаміла, што падчас сустрэчы было падкрэслена, што Дзяржава Ізраіль і Палестынская Нацыянальная Адміністрацыя павінны жыць у бяспецы, у міры са сваімі суседзямі ў межах, прызнаных міжнароднай супольнасцю. Пры спаўненні гэтых умоў і падтрымцы міжнароднай супольнасці, у духу супрацоўніцтва і адкрытасці на прымірэнне, у Святой Зямлі можа запанаваць мір.







All the contents on this site are copyrighted ©.