Сёння ў мінскім Інстытуце
Святых Мятода і Кірыла Белдзяржуніверсітэта адбылася адмысловая канферэнцыя. Упершыню
ў Беларусі гэту тэму паднялі ў такім шырокім фармаце – межрэлігійным і межканфесійным.
Форум сабраў рэлігійных прадстаўнікоў – хрысціян, іўдзеяў, а таксама медыкаў, псіхолагаў
і журналістаў.
Канферэнцыю адкрыў іерэй Павел Сярдзюк, настаяцель сталічнага
прыхода Святога Мікалая Японскага. Ён адзначыў, што традыцыі, якія склаліся ў Беларусі
на працягу 20-га стагоддзя і якія прывялі да ўстойлівай дэпапуляцыі насельніцтва,
не толькі разыходзяцца з хрысціянскімі каштоўнасцямі, але таксама не спрыяюць паляпшэнню
дэмаграфічнай сітуацыі. Размова атрымалася, як кажуць на злобу дня: акрамя вострых
для ўсяго сучаснага свету пытанняў – паўнавартасных сем’яў, абароны дзяцей ад насілля
ў сям’і – псіхалагічнага і фізічнага, былі закрануты праблемы легалізацыі абортаў
і зачацця ў прабірцы.
Нагадаем, што беларускія дэпутаты ў красавіку гэтага
года ў першым чытанні прынялі “Закон аб дапаможных рэпрадукцыйных тэхналогіях”, да
абмеркавання якога не былі прыцягнуты рэлігійныя дзеячы. Хоць тэма відавочна ляжыць
у плоскасці этыкі і маралі. І Праваслаўная Царква, і Каталіцкі Касцёл у Беларусі далі
свае ацэнкі гэтаму законапраекту. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з афіційным
зваротам. Протаіерэй Георгій Рой, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, зрабіў рэлігійна-этычную
экспертызу законапраекта. Дакумент замацоўвае дэ-юрэ метад ЭКА, суррагатнае мацярынства,
правы і абавязкі грамадянаў. Але разам з гэтым дапускае шмат калізій. Напрыклад, у
дэфініціі эмбрыёна за ім прызнаецца статус жывога арганізма і прапісваецца абмежаванне
максімальнай колькасці эмбрыёнаў, якія пересаджваюць жанчыне. Такім чынам, законапраектам
прадугледжваецца практыка рэдукцыі, г.зн. удалення лішніх эмбрыёнаў. А гэта – недапушчальна
з рэлігійнага пункту гледжання. І што казать пра гандаль самім дзіцяці, якім па сутнасці
з’яўляецца суррагатнае мацярынства. Дарэчы, калі прыняць да ўвагі замежны вопыт, то
ў Францыі суррагатнае мацярынства забаронена законам, ў Германіі – таксама і адказнасць
нясе доктар, які праводзіў апладненне. У Канадзе дагавор аб сурагатным мацярынстве
не мае юрыдычнай сілы. Па словах рабіна Ігаэла Йегуды, які таксама ўдзельнічаў у размове,
многія праблемы – гэта вынікі секулярызацыі. З’ява адмовы ад традыцыйных рэлігійных
каштоўнасцяў хутка шагае па свеце і заваёўвае новыя краіны.
На канференцыіі
мелі слова прадстаўнікі грамадскіх арганізацый – цэнтра аховы сям’і і мацярынства
“Матуля”, фонда “Адкрытыя сэрцы”, жаночага інстытута “Энвіла”. Так атрымалася, што
напярэданні форума, 1 чэрвеня, Беларусь святкавала Міжнародны дзень абароны дзяцей.
Чаму менавіта ў адносінах да нашай будучыні юрыдычныя законы ўступаюць ў спрэчку з
маральнымі. Мэта ніколі не апраўдвае сродкі... калі адно жыццё паўстае на знішчэнні
іншага.