2011-06-03 13:56:40

Германія: пратэстанцкі “Kirchentag” – надзея на адзінства


RealAudioMP3 Вялікім экуменічным набажэнствам распачаўся 33 Кангрэс Лютэранскай Царквы Германі. 10 тыс. вернікаў малілася ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў. Каталіцкі біскуп дыяцэзіі Дрэздэн-Майсэн Ёахім Райнэльт падчас свайго выступлення на набажэнстве, якое праходзіла на гарадскім стадыёне, звярнуў увагу на тое, што хрысціяне не могуць падыходзіць сёння да экуменізму, як да летняга адпачынку, які адбываецца раз у год. Мэта экуменізму "абнаўленне Царквы", а хрысціяне павінны "рука аб руку з новым імпульсам" ісці разам. Ён дадаў, што "гэтага чакае Еўропа, гэтага чакае свет".

У той жа час, іерарх пажадаў усім "атрымліваць асалоду ад таго, што нас аб'ядноўвае". Хрысціяне вызнаюць тую ж веру, яны моляцца адзін за аднаго, яны аб'яднаныя адным хростам. Біскуп нагадаў, што пратэстанты навучылі католікаў па новаму чытаць Слова Божае, а шматлікія пратэстантны захапляюцца багаццем каталіцкай літургіі.

У сталіцы Саксоніі Дрэздэне ад серады паўсюль бачныя рэлігійныя сімвалы і знакі веры. 120 тыс. пратэстантаў з усёй Германіі сабраліся на 33-ці так званы “Evangelischen Kirchentag” для абмеркавання сацыяльных пытанняў, малітвы і святкавання. Падчас больш за 2 тыс. мерапрыемстваў будуць абмяркоўвацца пытанні ядзернай бяспекі, інтэграцыі эмігрантаў, праблемы ў арабскім свеце, а таксма важнасць Бібліі, экуменізму і салідарнага грамадства.







All the contents on this site are copyrighted ©.