2011-06-02 15:20:40

Харватыя: экуменічнае значэнне візіту Папы


RealAudioMP3 Візіт Бэнэдыкта XVI у Харватыю, які пройдзе 4-5 чэрвеня, будзе мець вялікае экуменічнае значэнне. Біскупы краіны спадзяюцца, што прабыванне Папы дасць новы імпульс для дыялогу паміж хрысціянскімі канфесіямі. У суботу, 4 чэрвеня, у Загрэбе запланавана сустрэча Бэнэдыкта XVI з прадстаўнікамі Праваслаўнай Царквы.

На думку Альда Сікавіча, з харвацкай праграмы Ватыканскага радыё, узгадваючы досвед фашысцкага, а затым камуністычнага мінулага, грамадзянскай вайны 90-х гадоў ХХ ст., экуменічныя адносіны ў Харватыі будаваць вельмі цяжка, асабліва з Праваслаўнай Царквой. Паводле яго, рэлігія ў гэтым рэгіёне заўсёды была і будзе звязана з палітыкай, і таму цяжка знайсці нейкі агульны шлях. Арцыбіскуп Загрэба, кардынал Ёсіп Базаніч, ужо спрабаваў усталяваць кантакты, але, на жаль, з боку праваслаўных сербаў не было ніякай рэакцыі.

Як ні ў адным іншым рэгіёне свету, на Балканах адносіны паміж канфесіямі і рэлігіямі былі заўсёды абумоўлены сувяззю з палітычным кантэкстам. У свой час, фашысцкі рэжым спрабаваў выкарыстоўваць у палітычных мэтах як праваслаўе, так і каталіцызм, а улады Харвацкай Сацыялістычнай Рэспублікі спрабавалі стварыць незалежны ад Апостальскай Сталіцы нацыянальны касцёл.







All the contents on this site are copyrighted ©.