2011-06-02 12:54:45

Міжнародныя арганізацыі: мільёнам чалавек на планеце пагражае голад


RealAudioMP3 ОКСФАМ, гуманітарная арганізацыя, якая намагаецца знайсці доўгатэрміновыя рашэнні ў барацьбе з беднасцю і несправядлівасцю ў свеце, у сваім рапарце пад назвай “Стварай лепшую будучыню”, адзначае, што пры адсутнасці эфектыўных мер, цэны на прадукты харчавання у свеце павысяцца ў наступныя гады ў сярэднім у два разы, што павялічыць харчовы крызіс, у выніку чаго мільёнам людзей на планеце пагражае голад. Гэтага можна пазбегнуць толькі шляхам рэформы існуючай сістэмы вытворчасці і абмену ежы.

Паводле рапарту, сімптомы распаду глабальнай харчовай сістэмы відавочныя: павелічэнне голаду, застой сельскагаспадарчай вытворчасці, барацьба за кантроль над рэсурсамі зямлі і вадой, узрост цэнаў на прадукты харчавання. “Наша планета можа пракарміць усё чалавецтва, а, у той жа час, адзін з сямі чалавек у свеце пакутуе ад голаду”, - сказала Франчэска Петрэлі, прэзідэнт ОКСФАМ-Італія. “У гэту новую эпоху крызіса, пракарміць свет будзе яшчэ цяжэй. Тэрмінова трэба зрэфармаваць глабальную харчовую сістэму, каб прадухіліць голад мільёнаў чалавек, жанчын і дзяцей”, - сказала яна.

Паводле былога Прэзідэнта Бразіліі Луіса Ігнасіо Лула да Сільвы, “палітычныя лідэры павінны дзейнічаць зараз, каб усе мелі дастаткова ежы на сваіх сталах”. “Не існуе ніякіх апраўданняў. У нас ёсць патэнцыял, каб пракарміць усіх на планеце сёння і ў будучыні. Калі ёсць палітычная воля, ні ў кога не павінна забірацца фундаментальнае права быць свабодным ад голаду”, - адзначыў ён.







All the contents on this site are copyrighted ©.