Лівія: падчас бамбардаванняў НАТА знішчаны копцкі храм
Падчас паветраных атак НАТА на Трыпалі быў знішчаны адзін з копцкіх храмаў лівійскай
сталіцы. Царква была збамбардавана ў ноч на сераду разам з іншымі грамадзянскімі будынкамі.
Гэта пацвердзіў біскуп Трыпалі Джавані Марцінэллі. “Ракеты трапляюць ва ўсё, і не
толькі ў вайсковыя аб'екты, але і грамадзянскія. Пакутуюць жыхары Трыпалі, хоць ніхто
не кажа пра гэта”, - сказаў іерарх.
Біскуп таксама распавёў, што ў бальніцах
горада працуе больш за 3 тыс. філіпінскіх каталіцкіх валанцёраў. Гэта "краевугольныя
камяні каталіцкай супольнасці і сведкі дабрачыннасці і служэння пакутуючаму лівійскаму
народу”, - сказаў ён.
Біскуп Марцінэллі, паходзячы з Італіі францішканін, кіруе
Касцёлам у Трыпалі ў рангу Апостальскага вікарыя. Ён неаднаразова выступаў супраць
умяшальніцтва НАТА ў Лівіі.