2011-06-02 13:32:36

Латвійскія католікі правядуць ноч малітвы за краіну


RealAudioMP3 Ноч малітвы за Латвію пройдзе 4 чэрвеня ў Аглонской базыліцы. Прымаючы пад увагу цяперашнюю складаную палітычную сітуацыю ў краіне: роспуск парламента, выбары Прэзідэнта, гучныя крымінальныя працэсы з удзелам лідэраў буйнейшых партый, латвійскія вернікі ў малітоўным чуванні пастанавілі прасіць аб дабрабыце для рэспублікі і пазітыўных пераменах. Ініцыятыву малітоўнай ночы падтрымаў Мітрапаліт Рыжскі арцыбіскуп Збігнеў Станкевіч.








All the contents on this site are copyrighted ©.