2011-06-02 12:01:59

ЗША: міжрэлігійны “дзень адчыненых дзвярэй”


RealAudioMP3 26 чэрвеня ў ЗША у дзесятках хрысціянскіх, яўрэйскіх і мусульманскіх святынь пройдуць міжрэлігійныя сустрэчы. У сценах хрысціянскіх храмаў прагучыць голас рабіна і мулы, мячэці і сінагогі прымуць паслядоўнікаў Хрыста. Ініцыятыва пад назвай “Faith Shared” (агульная вера) была арганізавана “Interfaith Alliance”, амерыканскай міжканфесійнай асацыяцыяй, заснаванай у 1994 г. для спрыяння дыялогу паміж рэлігіямі супраць фанатызму і нецярпімасці. Да арганізацыі мерапрыемства далучылася таксама “Human Rights First”, непалітычная міжнародная асацыяцыя па абароне правоў чалавека з сядзібай ў Нью-Ёрку. Арганізатары жадаюць паказаць, што нягледзячы на адрозненні ў веры, абрадах і традыцыях, суіснаванне трох монатэістычных рэлігій у ЗША з’яўляецца рэальнасцю, нягледзячы на тое, што адбылося за апошняе дзесяцігоддзе.

“ЗША з’яўляецца найбольшай шматканфесійнай краінай у свеце і плюралізм і рэлігійная свабода з’яўляюцца неабходнай умовай для мірных адносіх паміж рэлігіямі і нашай дэмакратыі”, - сказаў прэзентуючы ініцыятыву баптысцкі пастар Вэлтан Гадзі, прэзідэнт амерыканскай міжрэлігійнай асацыяцыі. Ён адзначыў, што гэтая ініцыятывы мае на мэце выправіць памылковае ўяўленне, распаўсюджанае ў свеце, што большасць амерыканцаў варожа ставяцца да ісламу. “Трэба прадэманстраваць, што амерыканцы паважаюць мусульман і іслам, так як паважаюць разнастайнасць і свабоду рэлігіі ў цэлым” - сказаў баптысцкі пастар.







All the contents on this site are copyrighted ©.