2011-06-01 13:58:18

Францыя: Нацыянальная Асамблея супраць даследаванняў на эмбрыёнах


RealAudioMP3 Нацыянальная Асамблея Францыі прагаласавала за поўную забарону на даследаванні над чалавечымі эмбрыёнамі і эмбрыянальнымі ствалавымі клеткамі. 31 мая вечарам дэпутаты прагаласавалі супраць прапанаванай сенатам лібералізацыі адносна эмбрыянальных даследаванняў. Выключэнні прадугледжаныя толькі ў сцісла абмежаваных выпадках.

Каталіцкі Касцёл падверг вострай крытыцы жаданне сената лібералізаваць закон. Дэпутаты Нацыянальнай Асамблеі таксама прагаласавалі за дазвол на перадімплантацыйную дыягностыку і штучнае апладненне толькі ў строга абмежаваных выпадках, што з энтузіязмам павіталі прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла Францыі.

Дэпутаты пастанавілі таксама забараніць сурагатнае мацярынства і забяспечыць донарства спермы поўнай ананімнасцю. Яны адхілілі першапачатковыя планы, паводле якіх жанчына пасля смерці свайго партнёра можа выкарыстаць замарожаныя папярэдне эмбрыёны. Нацыянальная Асамблея таксама адхіліла прапановы сената па лібералізацыі штучнага апладнення.








All the contents on this site are copyrighted ©.