2011-06-01 12:24:18

Святы Айцец стварыў новую дыяцэзію ў Бразіліі


RealAudioMP3 1 чэрвеня 2011 г., Святы Айцец стварыў дыяцэзію Навірай у Бразіліі. Новая тэрытарыяльная адзінка Каталіцкага Касцёла паўстала з часткі дыяцэзіі Доўрадос і стала суфраганіяй Мітраполіі Кампо Грандэ.

Святы Айцец таксама прызначыў першага біскупа новай дыяцэзіі. Ім стаў а. Этторэ Доцці, пробашч парафіі Добрага Пастыра у дыяцэзіі Серына. Ён нарадзіўся 1 студзеня 1961 г. у горадзе Палоско ў Італіі. Уступіў у Кангрэгацыю Святой Сям'і з Бергама і ў 1994 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. З 1995 г. знаходзіцца на місіянерскай працы ў Бразіліі. У 2010 г. быў прызначаны пробашчам парафіі Добрага Пастыра ў горадзе Бая.

Новая дыяцэзія ахоплівае тэрыторыю ў 35 тыс. квадратных кіламетраў, на якой пражывае каля 300 тыс. чалавек, 197 тыс. з якіх з'яўляюцца католікамі. На сённяшні дзень яна мае 19 парафій, у якіх працуе 27 святароў, 9 семінарыстаў і 25 законных сясцёр.







All the contents on this site are copyrighted ©.