2011-06-01 14:25:51

Святы Айцец прыняў Генерал-губернатара Аўстраліі


RealAudioMP3 1 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі спадарыню Квенцін Брайс, Генерал-губернатара Аўстраліі, якая пасля сустрэчы з Папам мела размову з кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі.

Падчас перамоваў быў падкрэслены ўклад каталіцкага Касцёла ў аўстралійскае грамадства. Было абмеркавана пытанне прыёму бежанцаў у Аўстраліі, а таксама іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Размова датычыла цяперашняй міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі, з асаблівым акцэнтам на стыхійныя бедствы і экалагічныя пытанні, а таксама міжрэлігійны дыялог.







All the contents on this site are copyrighted ©.