2011-06-01 14:14:08

Лондан: абмеркаванне антыхрысціянскіх тэндэнцый “BBC”


RealAudioMP3 Брытанская тэлекампанія “BBC”, на думку яе аўдыторыі, дыскрымініруе хрысціянства. Паводле інфармацыі газеты “Daily Mail”, апытанне праведзенае самой тэлекампаніяй, маючай статус грамадсткай, сярод 4500 гледачоў і супрацоўнікаў паказала, што ў праграмах “BBC” пераважаюць антыхрысціянскія тэндэнцыі. Ствараецца стэрэатып хрысціяніна ханжы і крывадушніка.

Па дадзеных унутранага дакладу, які цытуе газета, паводле рэспандэнтаў, “BBC” “стварае выключна дрэнны імідж хрысціян”, яны заявілі, што рэлігійныя меншасці паказваюцца лепш чым хрысціяне, хоць апошнія з'яўляюцца найбольш распаўсюджанай рэлігіяй у Вялікабрытаніі. У дакладзе выказваецца негатыўнае стаўленне да спроб кіраўніцтва тэлекампаніі ўзмацніць прысутнасць у эфіры нацыянальных меншасцяў.

У сваю чаргу, прадстаўнікі “BBC” адхіляюць абвінавачванні і лічаць іх безпадстаўнымі.







All the contents on this site are copyrighted ©.