2011-06-01 15:49:11

Кожны дзень 2,5 тыс. маладых людзей у свеце заражаецца ВІЧ


RealAudioMP3 1 чэрвеня быў апублікаваны сумесны рапарт арганізацый звязаных з ААН аб маштабах заражэння ВІЧ сярод моладзі. Кожны дзень каля 2,5 тыс. маладых людзей заражаецца ВІЧ. Распаўсюджванне гэтай інфекцыі сярод маладых людзей толькі нязначна паменшылася за апошні час. Паводле ЮНІСЕФ маладыя жанчыны і дзяўчыны-падлеткі сутыкаюцца з асабліва высокай рызыкай інфіцыравання.

“Для многіх маладых людзей, інфекцыя ВІЧ з’яўляецца вынікам нядбайнасці, выключэння з грамадства і гвалту, якія адбываюцца з-за няўвагі з боку сем’яў, грамадскасці, палітычных лідэраў. У рапарце гучыць заклік да кіраўнікоў усіх узроўняў будаваць ланцуг прафілактыкі, абароны і падтрымкі здароўя моладзі і падлеткаў”, - заявіў генеральны дырэктар ЮНІСЕФ Энтані Лэйк. Поводле яго, трэба асаблівым чынам абараняць маладых людзей, у якіх адбываецца пераход з дзяцінства ў дарослае жыццё.

Мяркуецца, што ва ўсім свеце ў 2009 г. 5 млн. маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў былі ВІЧ-інфецыраванымі. Большасць з іх жыве ў краінах Афрыкі, на поўдзень ад Сахары. Сярод іх маладыя жанчыны складаюць больш за 60 %.







All the contents on this site are copyrighted ©.