2011-06-01 11:37:03

Бэнэдыкт XVI узначаліў набажэнства на заканчэнне “марыйнага” месяца


RealAudioMP3 Вечарам 31 мая Бэнэдыкт XVI узначаліў працэсію і малітву ружанца, якая адбылася ў Ватыканскіх садах, каля грота Найсвяцейшай Панны Марыі з Лурда, з нагоды заканчэння мая, месяца традыцыйна прысвечанага Багародзіцы. У гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі, калі ўзгадваецца момант сустрэчы Багародзіцы, якая насіла пад сэрцам Езуса, са св. Альжбетай, што знаходзілася на шостым месяцы цяжарнасці. У сваёй прамове Святы Айцец засяродзіў сваю ўвагу на разважані менавіта над гэтым момантам у гісторыі збаўлення чалавецтва.

“На заканчэнне гэтага месяца ў спеве праслаўлення хочам злучыць нашыя галасы з голасам Марыі. - сказаў Святы Айцец - Разам з ёй хочам праслаўляць Пана, за тыя цуды, якія ён працягвае здзяйсняць у гісторыі Касцёла і для кожнага з нас. Асабліва, з’яўляецца і застанецца крыніцай радасці і ўдзячнасці, тое, што гэты месяц, прысвечаны Марыі, пачаўся з беатыфікацыі Яна Паўла ІІ.” Якой вялікай ласкай для ўсяго Касцёла, з’яўляецца жыццё гэтага Папы!”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI.

Папа падкрэсліў, што Марыя па-сапраўднаму паверыла, што “у Бога няма нічога немагчымага” і, упэўненая ў гэтым, дазволіла Святому Духу весці сябе ў штодзённай пакоры адносна яго планаў. “Як можна не жадаць для нашага жыцця, такога ж аддання? - сказаў Пантыфік - Таму, звяртаючыся сёння да “поўнай ласкі”, папросім яе таксама і для нас здольнасці казаць “так” у адказ на Божыя задумы. Няхай яна, якая прыняла ў сябе Слова Бога, якая даверылася Яму да канца, навучыць нас заўсёды шчыра адказваць на Яго планы, нават калі яны клічуць нас абняць крыж”.







All the contents on this site are copyrighted ©.