2011-05-31 15:48:42

“Homo caritatis”. Палітыка не абсалютная


RealAudioMP3 Палітыка не з’яўляецца абсалютнай. Калі абсалютызаваць палітыку, яна ператворыцца ў дыктатуру - ці ўрада, ці выбаршчыкаў, якія часта большасцю галасоў выключаюць са свайго жыцця рэчы, што складаюць фундамент жыцця справядлівага грамадства. Гэта значыць, што кожны з нас павінен усведамляць тое, што існуе нешта, перад чым нельга адступаць, чаго нельга перакрочыць, нават калі гэта прадпісана чалавечымі законамі, ці калі да гэтага схіляецца большасць грамадзян. Размова тут аб сітуацыях, з якімі мы сустракаемся ў нашым штодзённым жыцці, у сферы нашых абавязкаў, але таксама выбарах, перад якімі стаяць людзі, маючыя адказнасць за прыняцце законаў, і тыя, хто ўплывае на жыццё грамадства праз удзел у галасаванні.

Мы размаўлялі аб абавязку хрысціян, клапаціцца аб павазе да жыцця чалавека. У гэтым кантэксце, я б хацеў зацытаваць словы, напісаныя Слугой Божым Джорджыо Ля Піра, чалавекам, які ўвайшоў у гісторыю, як “святы мэр Фларэнцыі”. Для многіх яго асоба з’яўляецца прыкладам сапраўднага хрысціяніна ў палітыцы. Гэты ліст, які называецца “Табе не дазволена!”, з’явіўся ў 1953 г., і сёння можа быць скіраванагы да кожнага, хто стаіць перад выбарам, у якім трэба кіравацца сумленнем.

Табе не дазволена!

Уся “дынаміка” ласкі і Касцёла, у справе зачыну свету, скіравана ў гэтым накірунку. Св. Пётр ясна і адважна казаў перад трыбуналам, які патрабаваў ад яго маўчання ў імя закона: лепш падпарадкоўвацца Богу, чым людзям (Дз. 4,29; 4, 19-20). І аўтар Дзеяў Апосталаў – сапраўдны мастак! – маляўніча адлюстроўвае праслаўленне гэтаму “паўстанню” супраць “існуючага парадку” тых часоў: “І выходзілі яны з трыбунала шчаслівыя, бо за Імя Езуса цярпелі знявагу” (Дз. 5, 41).

Уся гісторыя Касцёла, гэта ў пэўным сэнсе, гісторыя “паўстання” супраць зла, нянавісці, беззаконня, пераследаў. Магу ўзгадаць вам адважнае папярэджанне, скіраванае Янам Хрысціцелем да Ірада? “Non licet tibi!” - Табе не дазволена!

Узгадаем факты з гісторыі Касцёла? Св.Тамаш Кэнтэрберыйскі (забіты ў сярэдневеччы англійскі біскуп, стаўшы сімвалам барацьбы з абсалютызмам) ці св. Тамаш Мор (англійскі канцлер, які адмовіўся прымаць прысягу, што не адпавядала яго рэлігійным поглядам, і за гэта забіты). “Табе не дазволена”: гэта пастаянны пратэст “бяззбройных прарокаў”! Каб зазірнуць у сучасную гісторыю, дастаткова ўзгадаць постаць кардынала Фаўльхабера, які з цвёрдасцю паўтараў Гітлеру “Табе не дазволена!”

Можна казаць – існуюць запісаныя законы, якіх мы павінны прытрымлівацца. Але мы з’яўляемся наступнікамі св. Тамаша з Аквіну – Доктара Касцёла, які казаў: калі напісаныя законы не адпавядаюць натуральным, яны больш не з’яўляюцца законамі; яны губляюць сілу закона. Узгадайце, аб дарах атрыманых падчас Сакрамэнта Бежмавання: Змагацца за Хрыста азначае змагацца за слабых, бедных, пакутуючых, за тых каго пераследуюць!

Нават у антычным язычніцтве славутыя прадстаўнікі грэцкай і рымскай філасофіі адчувалі кантраст, які існуе паміж запісаным законам, што забівае, і ажыўляючым духам справядлівасці. Узгадайце Антыгона! Існуюць натуральныя законы, што паходзяць ад Бога, і якія не можа парушыць ніякі закон чалавечы! Узгадайце “De legibus” Цыцырона! Нарэшце можна ўзгадаць знакамітыя словы Цэльса: ведаць законы не азначае вывучыць на памяць словы, але зразумець іх сілу і дух. Веданне закона не заключаецца ў механічным паўторы словаў, але ў інтэрпрытацыі паводле духа”.

Дарагія сябры, Кампендыўм сацыяльнага навучання кажа, што грамадзянін не павінен прытрымлівацца законаў грамадзянскіх уладаў, калі яны не адпавядаюць маральнаму парадку, фундаментальным правам чалавека і навучанню, якое заключана ў Евангеллі. “Несправядлівыя законы ставяць людзей перад драматычнай праблемай сумлення: калі яны пакліканы ўдзельнічаць у немаральных дзеяннях, яны маюць права адмовіцца”, пісаў у сваёй энцыкіцы “Evangelium vitae” (“Евангелле жыцця”) Ян Павел ІІ. Такая адмова з’яўляецца не толькі маральным абавязкам, але павінна быць таксама фундаментальным правам, якое дзяржаўныя законы павінны прызнаваць і абараняць.

Гэта датычыць таксама і сітуацый, калі чалавек мае магчымасць непасрэдна ўплываць на прыняцце законаў. Варта не забывацца, што палітыка не абсалютная, палітыка гэта не ўсё і не ўсё залежыць толькі ад яе. Заўсёды існуюць каштоўнасці, якія стаяць вышэй палітыкі і, на якіх яна павінна грунтавацца.








All the contents on this site are copyrighted ©.