2011-05-31 12:16:45

Італьянскія біскупы супраць прыватызацыі вады


RealAudioMP3 Італьянскія біскупы выступілі супраць прыватызацыі сектара водазабеспячэння ў Італіі. Вада з'яўляецца агульнай уласнасцю, якая павінна быць абаронена, гаворыцца ў заяве калабрыйскага біскупа Джузэпэ Фіёрыні Масарыніс. Ён папярэджвае пра няўхільны рост цэнаў на ваду ў выніку прыватызацыі. Паводле іерарха, вада ў будучыні будзе больш важным прадуктам чым нафта. Заява прагучала на фоне рэферэндума аб прапанаванай прыватызацыі да 2012 г. сектара водазабеспячэння ў Італіі. Ён адбудзецца 12-13 чэрвеня.

Генеральны сакратар італьянскай біскупскай канферэнцыі, біскуп Мар'яно Крочата на мінулым тыдні выступіў супраць падобнай прыватызацыі. Паводле яго, вада, як агульнае дабро, павінна знаходзіцца ў руках грамадскасці, а рэгуляванне гэтага сектара павінна адбывацца ў рамках дэмакратычнай дзяржавы праз яго забеспячэнне і абарону. “Вернікі падчас маючага адбыцца рэферэндума павінны прыняць рашэнне ў адпаведнасці са сваім сумленнем”, - сказаў біскуп Крочата.

Паводле існуючых планаў да 2012 г. усе італьянцы павінны атрымліваць ваду ад поўнасцю або часткова прыватызаваных кампаній. Да гэтага часу камунальныя таварыствы забавязаны перадаць 40% сваіх акцый прыватным інвестарам. У рэферэндуме жыхары Італіі павінны выказацца, ці з закона аб прыватызацыі павінна быць выдалена частка, якая прадугледжвае прыватызацыю сектара водазабеспячэння.







All the contents on this site are copyrighted ©.