2011-05-31 14:08:45

Чэхія: Касцёл і дзяржава імкнуцца да ўрэгулявання пытання маёмасці


RealAudioMP3 У Чэшскай Рэспубліцы сумесная дзяржаўна-касцёльная камісія распрацавала новы праект рашэння пытанняў аб кампенсацыі за касцёльную маёмасць, канфіскаваную ў камуністычныя часы. 30 мая ў Празе адбылося сумеснае пасяджэнне ўрадавай камісіі па ўрэгуляванні адносін паміж дзяржавай і Касцёламі і рэлігійнымі супольнасцямі.

У паведамленні, выдадзеным пасля пасяджэння адзначаецца, што ў аснове прац камісіі знаходзіцца незацверджаны парламентам урадавы законапраект з 2008 г. Ён прадугледжваў зварот маёмасці вартасцю 51 мільярд чэшскіх карон і фінансавая кампенсацыя ў памеры 83 мільярдаў карон, з выплатай на працягу 60 гадоў і працэнтнай стаўкай 4,5%.

На сённяшні дзень урад прапануе павялічыць памер звернутай маёмасці да вартасці 75 мільярдаў карон, а 59 мільярдаў карон выплаціці як фінансавую кампенсацыю. У паведамленні адзначана, што для прэм'ер-міністра краіны Пэтра Нечаса важна вырашыць гэту праблему, якая існуе ўжо на працягу доўгага перыяду часу, прымаючы пад увагу цяперашнія магчымасці дзяржавы і сацыяльна-палітычную сітуацыю ў краіне.







All the contents on this site are copyrighted ©.