2011-05-31 14:30:23

У Рыме прайшоў з'езд жаночых каталіцкіх арганізацый


RealAudioMP3 У Рыме прайшоў з'езд Сусветнага саюза каталіцкіх аб'яднанняў жанчын на тэму “50 гадоў пасля Сабору. Дзейнасць каталічак у свеце”. Аб'яднанне нарадзілася 100 гадоў таму, каб заахвоціць верніц жанчын да больш актыўнага ўдзелу ў жыцці Касцёла і грамадства. Сёння яно налічвае больш за 5 млн. членаў з 60 краін.

“Любоў у дзеянні”: такім будзе дэвіз праграмы аб'яднання на бліжэйшыя гады, а сярод яе прыярытэтаў – выхаванне маладых пакаленняў, паляпшэнне становішча жанчын на Блізкім Усходзе, перш за ўсё, на Святой Зямлі, дапамога мігрантам і жанчынам – ахвярам гандлю людзьмі. Усе гэтыя пытанні будуць разгледжаны ў святле Другога Ватыканскага Сабора.

У працах з'езда прымалі ўдзел прадстаўніцы Рымскай Курыі – Фламінія Джованэллі з Папскай рады “Справядлівасць і Мір”, Донна Арсуто з Папскага Грыгарыянскага Універсітэта і Ферміна Альварэс з Дзяржсакратарыята Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.