2011-05-30 13:25:11

В'етнам: пачала працу камісія "Справядлівасць і мір"


RealAudioMP3 У горадзе Хо Шы Мін (былы Сайгон) адбылася інаўгурацыя працы камісіі в’етнамскага епіскапату "Справядлівасць і мір". Яна павінна дапамагчы католікам больш актыўна працаваць для сацыяльнай справядлівасці, правоў чалавека, рэлігійнай свабоды і пашырэння дэмакратыі. Рашэнне аб стварэнні камісіі біскупы прынялі на пленарнай сесіі ў кастрычніку мінулага года.

Як паведаміў кіраўнік новага органа, біскуп Паўль Нгуэн Тай Хоп, камісія жадае служыць праўдзе і пабудове грамадства, заснаванага на чалавечых каштоўнасцях, перш за ўсё, клопаце аб правах прыгнечаных народаў, у адпаведнасці з евангельскімі каштоўнасцямі. Іерарх мае намер знайсці людзей, якія змогуць працаваць у гэтай сферы ў паасобных дыяцэзіях.

У сваю чаргу, генеральны сакратар камісіі кс. Энтані Нгуен Нгок Сон заявіў, што яна таксама будзе займацца абаронай чалавечага жыцця, аховай навакольнага асяроддзя і стварэннем прытулкаў для ахвяраў сацыяльнай несправядлівасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.