2011-05-30 13:25:02

Бэнэдыкт XVI: быць хрысціянінам, не азначае “пераапранання” у адмысловае адзенне


RealAudioMP3 30 мая Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі Папскай рады па новай евангелізацыі. У сваёй прамове да ўдзельнікаў гэтай дэкастэрыі, Пантыфік выказаў надзею на вялікі ўклад, які можа зрабіць рада ў працу, маючай адбыцца ў кастрычніку 2012 г., ХІІІ Агульнай ассамблеі Сінода Біскупаў. Тэмай гэтага форума будзе “Новая евангелізацыя і перадача хрысціянскай веры”.

Папа нагадаў, што тэрмін “новая евангелізацыя” уключае ў сябе патрабаванне абноўленай перадачы Добрай Навіны. Яе аб’ектам з’яўляюцца людзі, што жывуць у сучасным сацыяльным кантэксце, “у якім развіццё секулярызацыі пакінула глыбокі след нават на краінах з хрысціянскай традыцыяй”. Святы Айцец падкрэсліў, што “крызіс, праяўляецца ў выключэнні Бога з жыцця людзей, агульнай абыякавасці перад абліччам хрысціянскай веры, аж да спробаў яе маргіналізацыі ў публічнай сферы”. “Нягледзячы на гэта, часта відавочным з’яўляецца жаданне людзей прыналежыць да Касцёла”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI.

Святы Айцец сказаў, што “абвяшчаць Езуса Хрыста, адзінага Збаўцу свету, сёння больш складана чым у мінулым”. “Наша місія не змянілася, так як і не павінен змяніцца энтузіязм і адвага, якімі валодалі Апосталы і першыя вучні, - адзначыў Папа - Ласка місіі заўсёды патрабуе новых евангелізатараў, здольных прыняць яе, каб збаўчае абвяшчэнне Божага Слова не аслабла ў зменлівых гістарычных умовах”.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што Касцёл заўсёды прапаведваў збаўчую таямніцу смерці і ўваскрасення Хрыста, але “сёння гэта прапаведванне патрабуе абноўленай формы, неабходнай, каб пераканаць сучаснага чалавека, часта абыякавага і незацікаўленага”. “Таму, новая евангелізацыя павінна лічыцца з патрабаваннем пошуку шляхоў, неабходных для таго, каб зрабіць як мага больш эфектыўным абвяшчэнне збаўлення. - адзначыў Святы Айцец - Для тых, хто застаецца звязаным з хрысціянскімі каранямі, але жыве ў цяжкіх адносінах з сучаснасцю, важна даць зразумець, што быць хрысціянінам не азначае “пераапранацца” ў адмысловае адзенне ў прыватным жыцці ці ў пэўныя моманты, але нешта жывое, што цалкам ахоплівае, здольнае бачыць добрае, сярод таго што існуе сёння”.







All the contents on this site are copyrighted ©.