2011-05-30 15:28:38

Бельгія: Касцёл заплаціць ахвярам надужыванняў духавенства


RealAudioMP3 Епіскапат Бельгіі і Канферэнцыя вышэйшых законных настаяцеляў выступілі 30 мая з афіцыйнай заявай, у якой абавязваюцца выплаціць кампенсацыі ахвярам сексуальных надужыванняў духавенства. У заяве гаворыцца, што біскупы і законныя ўлады ўсведамляюць сваю адказнасць перад грамадствам і абавязваюцца забяспечыць годную кампенсацыю пацярпелым.

Касцёльны бок таксама бярэ на сябе абавязак супрацоўніцтва з парламентарнай камісіяй і стварэння арбітражнай камісіі ў выпадках, калі скончыўся тэрмін разгляду справы. Касцёльныя ўлады забавязаліся прыкласці ўсе магчымыя намаганні, каб такія выпадкі не паўтарыліся ў будучым.







All the contents on this site are copyrighted ©.