2011-05-29 12:44:58

Бэнэдыкт XVI: мы патрабуем жывой вады Евангелля


RealAudioMP3 Аб “аздараўляючай сіле Евангелля, якое на працягу стагодзяў паіла, як жыватворчая рака, шматлікія народы”, а таксама аб патрэбе, у гэтай вадзе народаў са старажытнымі хрысціянскімі каранямі, разважаў сёння перад малітвай “Regina Caeli”, на плошчы св. Пятра Бэнэдыкт XVI.

Дарагія браты і сёстры, сказаў Папа

У кнізе Дзеяў Апосталаў, адзначаецца, што пасля першых гвалтоўных пераследаў, хрысціянская супольнасць Іерусаліма, за выключэннем апосталаў, рассеялася па навакольным рэгіёнам, а Філіп, адзін з дыяканаў, дасягнуў горада ў Самарыі. Там, ён прапаведваў Уваскрослага Хрыста, і яго пропаведзь суправаджалася шматлікімі аздараўленнямі. Заканчэнне гэтага фрагмента вельмі сімвалічнае: І была вялікая радасць у гэтым горадзе”. Кожны раз нас вельмі кранае гэты выраз, які па сваёй сутнасці перадае нам сэнс надзеі; як гаворыцца: гэта магчыма! Гэта магчыма, каб чалавецтва пазнала сапраўдную радасць, таму што там куды прыходзіць Евангелле, расквітае жыццё; як засохлая зямля, у адзін момант адраджаецца, акропленая дажджом. Філіп і іншыя апосталы, сілай Духа Святога, рабілі ў палестынскіх вёсках тое, што рабіў Езус: прапаведвалі Добрую Навіну і чынілі дзіўныя знакі. Пан, у гэты момант дзейнічаў сярод іх. Як Езус абвяшчаў надыход Божага Валадарства, так і вучні абвяшчалі Уваскрослага Езуса, пераконваючы ў тым, што Ён гэта Хрыстос, Божы Сын, хрысцячы ў яго імя і выганяючы хваробы з людскіх целаў і душаў.

І была вялікая радасць у гэтым горадзе”. Чытаючы гэты фрагмент, адразу пачынаеш задумвацца аб аздараўляючай сіле Евангелля, якое на працягу стагодзяў паіла як жыватворная рака, шматлікія народы. Некаторыя вялікія святыя неслі надзею і мір цэлым гарадам узгадайце Карла Барамеа ў Мілане, благаслаўлёную Маці Тэрэзу з Калькуты; і многіх іншых місіянераў, імёны якіх ведае Бог, якія давалі жыццё праз нясенне Хрыста і спрыялі зяўленню вялікай радасці сярод людзей. У той час, як моцныя гэтага свету, дзеля палітычных і эканамічных выгадаў, спрабавалі заваяваць новыя тэрыторыі, пасланнікі Хрыста ішлі па свеце з мэтай прывесці Хрыста да людзей, і людзей да Хрыста, ведаючы, што толькі Ён можа даць сапраўдную свабоду і вечнае жыццё. Сёння таксама галоўным пакліканнем Касцёла зяўляецца евангелізацыя: гэта праўда, што яшчэ існуюць народы не акропленыя жывой вадой Евангелля; таксама праўда, што і тыя, што маюць старажытныя хрысціянскія карані, патрабуюць гэтай вады, каб даць новыя плёны, і нанава адкрыць прыгажосць і радасць веры.

Дарагія сябры, благаслаўлёны Ян Павел ІІ быў вялікім місіянерам. Аб гэтым сведчыць і выстава, што дзейнічае зараз ў Рыме. Ён ажыцявіў сапраўдную місію сярод народаў, і ў той жа момант, паспрыял новай евангелізацыі. Даверым і першую і другую заступніцтву Марыі. Маці Хрыста, дапамагай нам заўсёды абвяшчаць Евангелле, каб памножыліся і пашырыліся ў свеце месцы ў якіх людзі змогуць знаходзіць радасць жыцця, як Божыя дзеці.

Бэнэдыкт XVI, разам з сабранымі на плошчы вернікамі памаліўся “Regina Caeli”, а потым прывітаў прысутных на розных мовах. Святы Айцец выказаў таксама радасць з нагоды адбыўшайся ўчора ў Чэрэтта Санніта, італьянскім мястэчку ў рэгіёне Кампанія, беатыфікацыі сястры Марыі Серафіны ад Святога Сэрца Езуса.








All the contents on this site are copyrighted ©.