2011-05-28 17:19:34

“Octava Dies”. Вяртанне ў Харватыю


RealAudioMP3 “Візіт у Харватыю, гэта вяртанне, таму што Святы Айцец неаднаразова наведваў гэту краіну, калі яшчэ быў кардыналам”. Так пракаментаваў маючае адбыцца падарожжа Папы ў гэту краіну кс. Фэдэрыка Ламбардзі. “Гэта вяртанне, таму што Папа там быў тры разы за апошнія дваццаць год”. На думку Дырэктара Ватыканскага радыё, Святы Айцец можа сябе адчуваць у Харватыі, як дома. Ён адзначае, што гэта краіна мае глыбокія хрысціянскія і каталіцкія карані, якія ўмацоўваліся ў цяжкія часы, асабліва на працягу мінулага стагоддзя. “Апостальская Сталіца з ўдзячнасцю адказвае сваёй блізасцю і салідарнасцю Харватыі за гэту вернасць”.

“Сёння Харватыя сустракаецца з выклікам секулярызацыі: сям’я і моладзь з’яўляюцца важнымі сферамі для дзейнасці. Таму галоўнай падзеяй Папскага падарожжа будзе ўдзел у Сустрэчы харвацкіх сем’яў і моладзі, якая праходзіць у гэтай краіне кожныя два гады. “Разам у Хрысце” – так гучыць дэвіз гэтай сустрэчы”. “У свеце, у якім заўсёды павялічваецца колькасць спосабаў камунікацыі, што змяняюць само жыццё, у рэальнасці сустрэча і камунікацыя паміж людзьмі становіцца больш цяжкай. - адзначыў кс. Ламбардзі - Касцёл абапіраецца на Хрыста, каб падтрымліваць адзінства і місію сем’яў і ўмацаваць надзею моладзі. Такім чынам Касцёл служыць чалавечай супольнасці, нацыянальнай супольнасці, якая сёння пасля распаду Югаславіі рыхтуецца да больш глыбокага ўваходу ў супольнасць еўрапейскіх народаў, праз інтэграцыю ў Еўрапейскі Саюз”.

Кс. Ламбардзі адзначае, што візіт Папы ўнясе шмат у культуру і вялікую традыцыю харвацкага народа. “Вялікія асобы працягнуць натхняць яго шлях, як гэта рабілі навуковец іезуіт Руджэра Босковіч, малады благаслаўлёны Іван Мэрц, вялікі пастыр і мучанік, благаслаўлёны кардынал Стэпінак. Разам у Хрысце, з Папам, трэба глядзець у будучыню з даверам і адвагай”, - падсумовае свае думкі кс. Фэдэрыка Ламбардзі ў сваё штотыднёвай рубрыцы на Ватыканскім радыё.







All the contents on this site are copyrighted ©.