2011-05-28 15:33:37

Новы генеральны сакратар “Caritas internationalis”


RealAudioMP3 Члены міжнароднай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas internationalis” абралі прадстаўніка французскай дабрачыннай службы “Secours Catholique” Мішэля Роя сваім новым генеральным сакратаром. Як ужо паведамлялася раней кіраўніком канфедэрацыі застаўся гандурасскі кардынал Оскар Радрыгес Марад'яга.

Мішэль Рой, дырэктар міжнароднай адвакацкай службы французскай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Secours Catholique”, быў абраны на пасаду генеральнага сакратара рэгіянальнымі прадстаўнікамі, членамі выканаўчага камітэта “Caritas internationalis”. Яго абранне было пацверджана 26 мая дэлегатамі генеральнай асамблеі канфедэрацыі, якая праходзіла ў Рыме.

56-гадовы бацька двух дзяцей, Рой атрымаў адукацыю на факультэтах эканомікі і ўсходніх моў у парыжскім універсітэце Сарбона. Ён пачаў працу як валанцёр “Secours Catholique” у 1976 г., калі займаўся праблемамі бежанцаў з краін Паўднёва-Усходняй Азіі. У 1981 г. увайшоў у склад дабрачыннай службы Парыжскага архідыяцэзіі, а з 1993 г. па 1999 г. быў яе кіраўніком.

Мішэль Рой быў абраны генсекам “Caritas internationalis” на чатырохгадовы тэрмін пасля таго, як Дзяржаўны сакратарыят Апостальскай Сталіцы адмовіўся ўхваліць пераабранне на новы тэрмін былую генеральнага сакратара арганізацыі Лэслі-Эн Найт.







All the contents on this site are copyrighted ©.