2011-05-28 15:44:20

Вядомы дырыжор падтрымаў намаганні Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 Музычны дырэктар аднаго з найбуйнейшых музычных калектываў ЗША – Чыкагскага сімфанічнага аркестра Рыкарда Муці заявіў, што мае намер падтрымаць намаганні папы Бэнэдыкта XVI, накіраваныя на аднаўленне традыцый духоўнай музыкі ў Каталіцкім Касцёле.

“Папа мае рацыю, калі кажа, што неабходна вярнуць нашу вялікую музычную спадчыну ў храмы”, - сказаў Муці. Вядомы італьянскі дырыжор, які працуе ў ЗША, сказаў, што адраджэнне ў духоўнай музыцы “не можа адбыцца ў баку ад вялікага традыцыйнага шляху мінулага – грыгарыянскіх спеваў і духоўнай паліфанічнай харавой музыкі”. Муці падкрэсліў, што не мае нічога супраць стварэння новай духоўнай музыкі, але абураецца з нагоды выкарыстання поп-мелодый у набажэнствах.

На думку вядомага дырыжора, “прапаноўваць пасрэдную па якасці музыку ў той час, калі Касцёл валодае бясцэннымі музычнымі скарбамі – значыць выказваць непавагу да культуры людзей”.







All the contents on this site are copyrighted ©.