У Ватыкане праходзіць
Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная праблематыцы СНІДа. Удзельнікі разважаюць
над пытаннем аказання падтрымкі ў прафілактыцы і лячэнні СНІДу, а таксама пошуку навукова-медыцынскіх
і сацыяльна-пастырскіх магчымасцяў па догляду за ВІЧ-інфіцыраванымі і хворымі на СНІД.
Сярод удзельнікаў канферэнцыі – прадстаўнік Беларусі кс. Аляксандр Сапель, сальватарыянін,
які выступіў сёння з дакладам аб сітуацыі з аказаннем дапамогі ВІЧ-інфіцыраваным і
прафілактыцы СНІДу ў Беларусі.
Кс. Сапель сказаў, што Касцёл у Беларусі, каб
дапамагчы ВІЧ-інфіцыраваным і хворым на СНІД, працуе ў сціслым супрацоўніцтве з урачамі
і педагогамі, арганізуючы сустрэчы і лекцыі, падчас якіх моладзь і юнакі маюць магчымасць
непасрэдна паразмаўляць аб праблеме ВІЧ/СНІД, задаць пытанні і атрымаць на іх адказы.
На думку кс. Сапеля, моладзь павінна навучыцца адказнасці за сябе і іншых, што ўключае
ў сябе жыццё ў перадшлюбнай чысціні і практыкаванне маральных каштоўнасцяў.
Кс.
Аляксандр Сапель лічыць, што ў нашых адносінах да людзей з ВІЧ не хапае талерантнасці
і зразумення. Гэтаму трэба вучыцца. Гэта такія ж людзі, як і мы, толькі церпячыя на
хваробу. “Не трэба баяцца, трэба выйсці насустрач, бо ад такіх людзей мы можам многаму
навучыцца”, - лічыць прадстаўнік Беларусі на навуковай канферэнцыі па СНІДу.