2011-05-28 15:54:04

Бельгія: закон супраць нашэння буркі і нікаба ў грамадскіх месцах


RealAudioMP3 У Бельгіі хутка ўступіць у сілу закон, які забараняе нашэнне адзення, якое закрывает твар, у грамадскіх месцах. Бельгія стане другой у Еўропе краінай пасля Францыі, якая прыняла падобную забарону на дзяржаўным узроўні. Паводле інфармацыі бельгійскіх СМІ, сенат адмовіўся ад спрэчкі па дадзеным пытанні. У канцы красавіка Палата дэпутатаў амаль аднагалосна прыняла забарону.

Парушэнне гэтага закона будзе карацца штрафам у памеры ад 15 да 25 еўра або 7 днямі турэмнага зняволення. Дазваляецца закрываць твар толькі ў мэтах бяспекі пры спецыфічных відах дзейнасці і падчас рэлігійных святочных мерапрыемстваў.

У Францыі забарона на нашэнне буркі і нікаба дзейнічае з красавіка гэтага года і прадугледжвае штраф да 150 еўра. Падобны законапраект разглядаюць у парламенце Швейцарыі. Італьянскія ўлады таксама прадпрымаюць крокі для ўвядзення падобнай забароны. У федэральнай зямлі Гесэн ў Германіі служачым Міністэрства ўнутраных спраў таксама забаронена прыходзіць на працу ў адзенні, якое закрывае твар.








All the contents on this site are copyrighted ©.