2011-05-27 17:18:14

Кардынал Бэртонэ: неабходна стварэнне “нябачнага капітала” у барацьбе са СНІДам


RealAudioMP3 27 мая ў Рыме пачала працу Міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай “Цэнтральнае месца чалавечай асобы ў папярэджанні і лячэнні СНІДа: даследуючы новыя межы”. Гэты форум арганізуе Папская рада пастырства аховы здароўя і ватыканскі дабрачынны фонд “Добры самаранін”. Удзельнікі гэтага форума абмяркуюць пошукі навукова-медыцынскіх і сацыяльна-пастырскіх магчымасцяў па догляду за ВІЧ-інфіцыраваных і хворых на СНІД.
Падчас адкрыцця канферэнцыі з уступным словам выступіў Дзяржсакратар Апостальскай Сталіцы кардынал Тарцызіо Бэртонэ. Іерарх пераказаў удзельнікам мерапрыемства благаслаўленне і прывітанне Пантыфіка. Акрамя таго, кардынал Бэртонэ адзначыў, што сёння праблема СНІД стала вельмі актуальнай і важнай сацыяльнай праблемай і Каталіцкі Касцёл вельмі заняты ў справу барацьбы з гэтай хваробай. Акрамя таго, што па ўсім свеце дзейнічаюць касцёльныя медыцынскія ўстановы, кардынал падкрэсліў важнасць пабудовы “нябачнага капітала”, без якога немагчыма эфектыўная барацьба са СНІД. “Да такога капітала іерарх аднёс адукацыю і пераадоленне існуючых cтэрэатыпаў, у адносінах да людзей носьбітаў віруса. “Неабходна разумець, які ўклад гэтыя людзі могуць і павінны даць уласным сем’ям і грамадству, неабходна даць сэнс іх пакутам”, заклікаў Дзяржсакратар.
Кардынал Бэртонэ звярнуў увагу на неабходнасць адукацыі, якая павііна грунтавацца на маральных каштоўнасцях, для таго, каб прадбачыць з’яўленне рызыковых сітуацый. “Там дзе падцвярджаецца адказнасць за ўласныя паводзіны, павялічваецца свядомасць сувязі, якая існуе паміж членамі грамадства і увага да тых хто пакутуе”, сказаў іерарх.
Кардынал адзначыў, што увага да хворых не толькі з боку дактароў, але і членаў іх сем’яў і ўсяго грамадства, можа спрыяць больш эфектыўнаму лячэнню. Звяртаючыся да удзельнікаў форума Дзяржсакратар Апостальскай Сталіцы падкрэсліў, што “праз супольную працу, у якой сёння ўдзельнічаюць шматлікія святары, законнікі і законніцы, медыцынскія работнікі, валанцёры, катэхеты, свецкія, Касцёл аднаўляе жэст добрага Самараніна, які схіліўся над параненым чалавекам, каб напаіць яго алеем суцяшэння і віном надзеі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.