2011-05-27 12:37:33

Бэнэдыкт XVI: дзейнасць у імя Касцёла патрабуе вялікай адказнасці


RealAudioMP3 27 мая Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі Генеральнай Асамблеі “Caritas Internationalis”, якая праходзіць у Рыме з нагоды 60-годдзя з дня заснавання гэтай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі. У сваёй прамове Пантыфік, прыгадаў, што гісторыя “Caritas Internationalis” пачалася пасля Другой Сусветнай вайны па ініцыятыве папы Пія ХІІ, які пажадаў “паказаць салідарнасць і клопат Касцёла перад абліччам шматлікіх канфліктных сітуацый, што існавалі ў свеце”. “Ён зрабіў гэта праз стварэнне арганізма, які дзейнічае на ўзроўні Паўсюднага Касцёла, спрыяючы камунікацыі, каардынацыі і супрацоўніцтву паміж шматлікімі дабрачыннымі касцёльнымі арганізацыямі на розных кантынентах”, рассказаў Папа.

“Быць у сэрцы Касцёла; быць у стане казаць і дзейнічаць у яго імя, на карысць супольнага дабра, патрабуе асаблівай адказнасці у межах хрысціянскага жыцця, а таксама асабістага і супольнага.-адзначыў Святы Айцец-Толькі на грунце штодзённых намаганняў, каб прыняць і жыць любоўю Бога, магчыма спрыяць годнасці кожнага чалавека. Праз сваё сведчанне Касцёл дасягае міліёнаў мужчын і жанчын і дае магчымасць пазнаць і прыняць любоў Бога, які заўсёды знаходзіцца каля патрабуючага чалавека”.

Папа адзначыў, што “Caritas Internationalis” адрозніваецца ад іншых грамадскіх арганізацый, таму што з’яўляецца касцёльнай, г.зн., падзяляе місію Касцёла. “Гэта патрабуе, каб яе дзейнасць знаходзілася ў поўным сугуччы з дзейнасцю Апостальскай Сталіцы і Каталіцкім Навучаннем”, падкрэсліў Святы Айцец. Акрамя таго Бэнэдыкт XVI адзначыў, што “Caritas Internationalis” з’яўляецца міжнароднай арганізацыяй, таму яна паклікана рабіць уклад у тое, каб несці пасланне Касцёла ў палітычнае і грамадскае жыццё на міжнародным узроўні. “У палітычнай сферы, і ва ўсіх сферах якія непасрэдна тычацца жыцця бедных, вернікі, асабліва свецкія, маюць асаблівую свабоду дзейнасці.-сказаў Папа- Таму, кожны католік, і кожны чалавек, пакліканы дзейнічаць згодна ачышчанага сумлення і са шчырым сэрцам, каб спрыяць тым каштоўнасцям, якія я акрэсліў як тыя, што “не падлягаюць абмеркаванню”.”Такім чынам “Caritas Internationalis” паклікана, працаваць, каб навяртаць сэрцы людзей, у накірунку адкрытасці да ўсіх нашых братоў і сясцёр, каб кожны, мог дзейнічаць на карысць супольнага дабра”, сказаў да ўдзельнікаў Генеральнай асамблеі “Caritas Internationalis” Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.