2011-05-26 14:09:07

Індыя: рыхтуецца закон па абароне рэлігійных меншасцяў


RealAudioMP3 У Індыі рыхтуецца да прыняцця новы закон па абароне рэлігійных і этнічных меншасцяў. Ён дазволіць цэнтральнаму ўраду ўмешвацца ў міжрэлігійня і міжэтнічныя канфлікты ў індыйскіх штатах, абыходзячы пры гэтым волю мясцовых урадаў. Палажэнне прынятае Нацыянальным кансультатыўным саветам Індыі чакае ратыфікацыі ўрада.

Каб спыніць міжрэлігійныя сутыкненні ў Індыі, неабходна наяўнасць палітычнай волі ў федэральным урадзе. “З прыняццем гэтага закона ў нас будзе спецыфічнае заканадаўства, якое дазволіць падаваць апеляцыю ў выпадках антыхрысціянскіх нападаў. Некалькі камісій па абароне правоў чалавека і меншасцяў, якія існуюць у Індыі, нягледзячы на ​​ўсе прыкладзеныя намаганні, да гэтага часу не змаглі спыніць гвалт. Мы ўскладаем вялікія надзеі на закон, які рыхтуецца”, - заявіў у інтэрв'ю “Fides” біскуп Белгаума Пітэр Мачадо.







All the contents on this site are copyrighted ©.