2011-05-26 14:27:42

ЮНІСЕФ: штодня ў свеце памірае 22 тысячы дзяцей


RealAudioMP3 Кіраўнік ЮНІСЕФ-Італія Вінчэнцо Спадафора накіраваў ліст на імя прэм’ер-міністра краіны Сільвіо Берлусконі з нагоды саміту “вялікай васьмёркі”, які адкрыўся сёння ў французскім Довіль. Спадафора заяўляе, “што саміт так званай “вялікай васмёркі” павінен гарантаваць кожнаму дзіцяці права на жыццё і развіццё”. Туму ён звяртаецца да Берлусконі з просьбай паспрыяць, каб “вялікая васьмёрка” прызначыла сродкі на паляпшэнне ўмоваў жыцця дзяцей ва ўсім свеце.

“За апошнія 20 гадоў, - адзначае кіраўнік ЮНІСЕФ-Італія, - дасягнуты значны прагрэс у паказчыках дзіцячай смяротнасці: у сусветным маштабе агульны ўзровень смяротнасці сярод дзяцей да пяці гадоў знізіўся з 12,4 млн. у 1990 г. да 8,1 млн. у 2009 г. Аднак трагедыя працягваецца: каля 22 тысяч дзяцей да пяці гадоў памірае кожны дзень, 70% з іх яшчэ не споўнілася году”.

Па гэтай прычыне, я звяртаюся да прэм’ер-міністра Берлусконі, - адзначыў Вінчэнцо Спадафора, - каб Італія “выканала абавязкі ўзятыя ў свой час і прызначыла неабходныя сродкі” для паляпшэння ўмоў жыцця жанчын, якія жывуць з ВІЧ, для прадухілення распаўсюджвання гэтай інфекцыі на дзяцей і іх абароны ад гвалту, эксплуатацыі і злоўжыванняў.







All the contents on this site are copyrighted ©.