2011-05-26 13:30:06

Святы Айцец прысвеціць Італію Панне Марыі


RealAudioMP3 26 мая ў рымскай базыліцы “Santa Maria Maggiore”, Бэнэдыкт XVI узначаліць ружанцовую малітву, якую правядзе разам з італьянскімі біскупамі ў інтэнцыі прысвячэння Італіі Найсвяцейшай Панне Марыі. Малітва і акт прысвячэння краіны Багародзіцы прымеркаваны да 150-гадовага юбілею аб’яднання Італіі, які адзначаецца ў гэтым годзе.

Малітва пройдзе перад абразом Марыі “Выратавальніцы рымскага народа”, адной з самых старэйшых і любімых італьянцамі выяваў Маці Божай. Святы Айцец памоліцца, “каб Італія трывала ў супакоі і нанава адкрыла адзінства ў сваёй традыцыйнай спадчыне і хрысціянскай веры”.

Пантыфік ужо маліўся аб адзінстве Італіі падчас свайго пасхальнага благаслаўлення “Urbi et Orbi”. “Жадаю каб Уваскрослы Хрыстус абудзіў у асобах, сем’ях і супольнасцях, жаданне адзінства і згоды”, - сказаў тады Папа. Акрамя таго, падчас свайго візіту ў Аквілею, Святы Айцец нагадваў аб місіі хрысціян, якія жывуць у Італіі, прыняць на сябе адказнасць у розных грамадскіх сферах, асабліва ў палітычнай. Аб гістарычным значэнні ўкладу вызнаўцаў Хрыста ў адзінства Італіі Бэнэдыкт XVI казаў падчас сустрэчы з Прэзідэнтам гэтай краіны Джорджыо Напалітана.







All the contents on this site are copyrighted ©.