2011-05-26 13:23:54

Святы Айцец зацведзіў абранне главы Сіра-Малабарскай Царквы


RealAudioMP3 26 мая Бэнэдыкт XVI, згодна з Кодэксам Кананічнага Права Усходніх Цэркваў, зацвердзіў абранне Сінодам Біскупаў Сіра-Малабарскай Царквы ў Індыі новага Вярхоўнага арцыбіскупа архідыяцэзіі Эрнакулам-Ангамалы Джорджа Аленшэры. Выбары іерарха прайшлі 24 мая 2011 г. у Какканад-Кашы, у штаце Керала на поўдні Індыі.

Папярэднім кіраўніком Царквы быў кардынал Віртаяціл Вартхай, які памёр ва ўзросце 83 гадоў 1 красавіка 2011 г. Сіра-Малабарская Царква, з’яўляецца адной з усходнекаталіцкіх Цэркваў “sui iurius”, якая мае статус Вярхоўнага арцыбіскупства. Асноўная частка вернікаў гэтай Царквы, каля 4 млн. чалавек, пражывае ў Індыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.