2011-05-26 18:51:56

Бэнэдыкт XVI прысвяціў Італію Найсвяцейшай Панне Марыі


RealAudioMP3 26 мая Бэнэдыкт XVI здзейсніў акт прысвячэння Італіі Найсвяцейшай Панне Марыі. Цэрымонія і малітва прайшла ў базыліцы “Santa Maria Maggiore”, першай ў свеце базыліцы прысвечанай Багародзіцы.

У сваёй прамове падчас цэрымоніі прысвячэння Святы Айцец адзначыў, што “Марыя паклала пачатак прысутнасці Бога ў гісторыі і адкрыла яе новы этап, у якім кожны чалавек можа нарадзіцца нанава, жыць паводле Божай волі і значыць, цалкам рэалізаваць сябе”. Святы Айцец адзначыў, што “у кожную гістарычную эпоху сустрэча з заўсёды новым словам Евангелля была ажыўляючым для грамадства, спрыяла пабудове мастоў паміж народамі і ўзбагачала гарады, выражаючыся ў культуры, мастацтве, і канешне ў разнастаўных формах міласэрнай любові”. “У гэтым кантэксце, Італія, у 150-ю гадавіну свайго аб’яднання, павінна ганарыцца прысутнасцю і дзейнасцю Касцёла. - сказаў Пантыфік звяртаючыся да прысутных на цэрымоніі прадстаўнікоў італьянскага епіскапата - Касцёл працягвае рабіць уласны ўклад у пабудову супольнага дабра, заклікаючы кожнага да абавязку спрыяць і клапаціцца аб чалавечым жыцці на ўсіх яго этапах, абараняць сям’ю, месца ў якім могуць узрастаць свабодныя і адказныя асобы, фарміраваць каштоўнасці, якія адкрываюць на братэрства і дапамагаюць пераадольваць жыццёвыя цяжкасці”.

Бэнэдыкт XVI заклікаў Касцёл ў Італіі навучаць свецкіх вернікаў перамагаць кожную праяву закрытасці і абыякавасці, а таксама актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. Ён заахвоціў працягваць адукацыйныя ініцыятывы натхнённыя сацыяльным навучаннем Касцёла, “каб тыя, хто пакліканы да адказнасці ў палітычнай і адміністрацыйнай сферах, не сталі ахвярай спакусы выкарыстання сваёй пазіцыі ў асабістых інтарэсах ці дзеля прагі ўлады”.

Папа заклікаў Касцёл у Італіі падтрымліваць шматлікія грамадскія арганізацыі, які працуюць у культурнай, сацыяльнай і дабрачыннай сферах. “Пад апеку Маці адзінства аддаем увесь італьянскі народ, каб Пан адарыў іх дарамі міру, братэрства і грамадскага развіцця”, - маліўся Папа. - “Просім аб дапамозе для палітыкаў, каб юбілей Аб’яднання стаў для іх нагодай для пераадолення ўсіх падзелаў і супрацьстаянняў: каб розныя легітымныя погляды, дасведчанні і перспектывы маглі аб’яднацца для супольнага пошуку таго, што з’яўляецца сапраўднай радасцю і дабром грамадства”, - сказаў Папа падчас малітвы за Італію.







All the contents on this site are copyrighted ©.