2011-05-26 15:44:25

Апостальская Сталіца заклапочана лёсам маракоў захопленых піратамі


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца выказала сваю заклапочанасць лёсам і гаротным становішчам захопленых піратамі маракоў. Нядаўнія паведамленні СМІ аб новых захопах марскіх судоў нагадалі аб рэальнасці з’явы пірацтва ў наш час.

Яшчэ падчас сустрэчы рэгіянальных каардынатараў апостальства мора, якая была арганізавана Папскай радай пастырства эмігрантаў і падарожнікаў у лютым гэтага года, было адзначана, што пірацтва дасягнула свайго гістарычнага піку ў 2010 г, калі было здзейснена 445 нападаў, падчас якіх было захоплена 53 марскія суды і 1181 марак. Гэта не спынілася і сёння. З гэтага часу было зарэгістравана 214 новых сітуацый з 26 судамі і 522 маракамі, якія сталі закладнікамі піратаў.

З гэтай нагоды Папская рада пастырства эмігрантаў і падарожнікаў у спецыяльным паведамленні, якое было апублікавана сёння, выказала сваю заклапочанасць сітуацыяй і звярнулася са шчырым заклікам да ўрадаў і міжнародных арганізацый, каб прынялі адпаведныя меры для вяртання маракоў-закладнікаў дамоў. Папская рада заклікае судаўладальнікаў, каб прынялі прэвентыўныя меры для бяспекі не толькі судоў і грузаў, але і маракоў. Аўтары паведамлення заклікаюць таксама выкрадзеных маракоў, каб не гублялі надзеі на вызваленне і заставаліся моцнымі ў веры. Апостальская Сталіца заклікала піратаў пакласці канец злачынствам і вызваліць маракоў, якія перажываюць вялікую драму жыцця, застаючыся ў зняволенні.

Ватыканская дыкастэрыя выказала гатоўнасць супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння з урадамі, міжнароднымі арганізацыямі, судаходнымі кампаніямі і прафсаюзамі, каб аблегчыць пакуты маракоў і аказаць псыхалагічную і духоўную падтрымку іх сем’ям.







All the contents on this site are copyrighted ©.