2011-05-25 12:02:21

Ірландыя: у Дубліне пройдзе Эўхарыстычны кангрэс


RealAudioMP3 10-17 чэрвеня 2012 г. у ірландскім Дубліне пройдзе 50 Міжнародны Эўхарэстычны кангрэс. Яго дэвізам будуць словы “Камунія з Хрыстом і паміж намі”. Форум пачнецца 10 чэрвеня, ва Урачыстасць Божага Цела, св. Імшой з удзелам пасланніка Святога Айца.

Кожны дзень прац форума будзе прысвечаны асобнай тэме. 11 чэрвеня галоўнай тэмай стане адкрыццё і святкаванне камуніі праз хрост, выразам чаго з’яўляецца “экуменічная літургія слова і вады”. Тэмай наступнага дня будзе адкрыццё камуніі ў сужэнстве і сям’і. 13 чэрвеня будзе прысвечана адкрыццю камуніі ў касцёльным служэнні, як духоўным, так і свецкім. Іншымі тэмамі, над якімі будуць разважаць удзельнікі Эўхарэстычнага кангрэса ў Дубліне будуць “выклік аднаўлення камуніі праз справядлівасць і паяднанне”, “цярпенне і яго патэнцыял для маргіналізаваных і самотных людзей”, “камунія праз аздараўленне”.

Усе сустрэчы будуць праходзіць на тэрыторыі Дублінскага каралеўскага таварыства. Акрамя тэматычных дыскусій, дакладаў, катэхез і сведчанняў, запланавана правядзенне культурных мерапрыемстваў.







All the contents on this site are copyrighted ©.