2011-05-25 11:57:47

Харватыя: ратыфікавана дамова аб каталіцкіх школах


RealAudioMP3 Харвацкі ўрад ратыфікаваў дагавор з Апостальскай Сталіцай аб прызнанні і падтрымцы каталіцкіх школ. Тры ўмовы, акрэсленыя ў канкардаце, былі падпісаны кіраўніком урада Златкам Матэшам.

Згодна з дакументам, дзяржава бярэ на сябе абавязак фінансаваць працу настаўнікаў, падтрымліваць вучняў і аказваць дапамогу 14 каталіцкім школам і 48 дашкольным навучальным установам. Прэм’ер-міністр Харватыі Ядранка Косар акрэслівае падпісанне канкардату, як “вельмі важную падзею напярэдадні візіта Пантыфіка” у гэту краіну.

У каталіцкіх школах у Харватыі, як і іншых краінах свету, навучаюцца таксама шматлікія прадстаўнікі іншых рэлігій. Напрыклад у Косава колькасць мусульман сярод вучняў каталіцкіх школ дасягае 90%. “Мы хочам навучыць іх хрысціянскім каштоўнасцям”, - адзначыў кіраўнік харвацкага епіскапата, арцыбіскуп Сракіч. Іерарх дадаў, што “усе лекцыі і навучальныя праграмы ў каталіцкіх школах адпавядаюць патрабаванням міністрэрства адукацыі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.