2011-05-25 14:52:35

Туркменістан: першае ў гісторыі святарскае пасвячэнне


RealAudioMP3 У сталіцы Туркменістана Ашхабадзе Апостальскі Нунцый ў гэтай краіне арцыбіскуп Антоніо Лючыбэлла удзяліў святарскае пасвячэнне польскаму законніку з кангрэгацыі Святароў аблатаў Марыі Беззаганнай Рафалу Хілімонюку. Гэта была першая такога роду цырымонія ў гісторыі былой савецкай цэнтральнаазіяцкай рэспубліцы.

Новапрэзбітэр нарадзіўся ў 1983 годзе. Першыя манаскія шлюбы склаў у 2004 г. Неўзабаве пасля гэтага адправіўся ў Туркмэністан.

Першыя структуры Каталіцкага Касцёла ў гэтай краіне паўсталі 20 гадоў таму, калі 13 красавіка 1991 г. Ян Павел ІІ стварыў Апостальскую адміністратуру Казахстана з сядзібаю ў Карагандзе, якая ахоплівала ўсю тагачасную Цэнтральную Азію. 29 верасня 1997 г. Святы Айцец заснаваў місію “sui iuris” для Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана, а 22 снежня таго ж года для Кіргізіі. Пастырскую апеку над вернікамі ў Туркменістане Папа даручыў айцам аблатам. З самага пачатку заснавання місі “sui iuris” яе ўзначальвае кс. Анджэй Мадэй з Польшчы.

Рашэння папы Яна Паўла ІІ аб стварэнні місіі “sui iuris” не прызнаюць улады Туркменістана, для якіх Каталіцкі Касцёл ў гэтай краіне існуе толькі як частка дыпламатычнага прадстаўніка Апостальскай Сталіцы. Кс. Мадэй фармальна з’яўляецца сакратаром нунцыятуры.







All the contents on this site are copyrighted ©.