2011-05-25 14:18:36

Святы Айцец накіраваў тэлеграму ў сувязі з тарнада ў ЗША


RealAudioMP3 Святы Айцец выказаў свае спачуванні ў сувязі са шматлікімі ахвярамі разбуральнага тарнада ў амерыканскім штаце Місуры. У тэлеграме, якую ад імя Пантыфіка накіраваў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ біскупу Спрынгфілд-Кэйп Жырардо Джэймсу Ван Джонстану гаворыцца, што Бэнэдыкт XVI з глыбокай заклапочанасцю ўспрыняў навіну аб наступствах катастрафічнага тарнада, які абрынуўся ў Джоплін у нядзелю і выказвае сваю блізкасць у малітве. Папа просіць Божай міласэрнасці для загінуўшых, суцяшэння для пацярпелых і сілы для тых, хто застаўся без даху над галавой. Святы Айцец заклікае мясцовыя грамадзянскія і рэлігійныя ўлады прыняць актыўны ўдзел у аказанні дапамогі пацярпелым. Ён моліцца аб мудрасці, сіле духа і настойлівасці для жахароў краіны ва ўсіх добрых справах.








All the contents on this site are copyrighted ©.